Лукашэнка павіншаваў Сасновіч з перамогай над Квітавай

Беларуска пакінула за бортам турніру двухразовую пераможцу Уімблдона Петру Квітаву.
Sputnik

МІНСК, 4 ліп — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў тэнісістку Аляксандру Сасновіч з перамогай у першым раўндзе Уімблдонскага турніру, паведамілі ў эфіры тэлеканала АНТ.

Азаранка стартавала на Уімблдоне з драматычнай перамогі

У аўторак, 3 ліпеня, Сасновіч, якая займае 50-е месца ў сусветным рэйтынгу, у трох сэтах перамагла сёмую ракетку свету Петру Квітаву — 6:4, 4:6, 6:0. Дарэчы, Квітава двойчы перамагала на Уімблдоне (у 2011 і 2014 гадах).

З перамогай беларуску павіншаваў кіраўнік дзяржавы.

Наступнай саперніцай Сасновіч будзе прадстаўніца ЗША Тэйлар Таусенд (№73 у рэйтынгу WTA).

Нагадаем, у асноўнай сетцы Уімблдона стартавалі чатыры беларускі: Аляксандра Сасновіч, Вікторыя Азаранка (87), Вера Лапко (82) і Арына Сабаленка (32). Усе акрамя Сабаленка выйшлі ў другі раўнд турніру.