МІНСК, 4 ліп — Sputnik. З дзяўчынай, якая пазбавілася аднаго туфля падчас руху ў калоне парада, усё ў парадку, паведамілі Sputnik у Міністэрстве абароны Беларусі.
Фота адной з удзельніц параду ў гонар Дня Незалежнасці, якая маршыравалі толькі ў адным туфлі, літаральна "ўзарвала" сацсеткі. На здымку выразна відаць, што на адной назе ў дзяўчыны адсутнічае абутак, затое прыкметныя пластыры.
У Міністэрстве абароны інцыдэнт лічаць штатнай сітуацыяй.
"Ніякіх інцыдэнтаў. Хіба гэта інцыдэнт? Штатная сітуацыя звычайная, нічога страшнага", — сказаў Sputnik начальнік упраўлення інфармацыі Міністэрства абароны Уладзімір Макараў.
Прадстаўнік ведамства таксама запэўніў, што цяпер з дзяўчынай усё добра. "Вядома, усё ў парадку", — адказаў суразмоўца агенцтва.
Здымак шырока разышоўся ў сетцы; інтэрнэт-карыстальнікі ўсяляк хвалілі "Папялушку" за гераізм. Па словах некаторых з іх, пасля праходу калоны каля трыбуны былі знойдзены нават два туфлі.
Падобны інцыдэнт адбыўся ў бягучым годзе 9 мая ў Расіі. Супрацоўніцу крымінальнага вышуку, якая не выйшла з калоны, нягледзячы на тое, што ў яе з нагі зляцеў туфель, узнагародзілі за "вытрымку і пачуццё доўгу сапраўднага афіцэра".