МІНСК, 4 ліп — Sputnik. Археолагі з Амстэрдама распрацавалі сайт-скарбніцу з прадметамі, якія былі знойдзеныя на дне гарадскіх каналаў пасля іх асушэння.
Каналы Дамрак і Рокін апынуліся поўныя цікавых прадметаў. Усяго археолагі знайшлі каля 700 тысяч прадметаў. Sputnik распавёў аб некалькіх цікаўных знаходках.
Цагліна пячнога мура
У XV-XVI стст. сцяна печы часта выкладвалася цэглай з выявай геральдычнай сімволікі, рэшткі такіх цаглін знайшлі ў канале.
Вельмі стары гузік
Мноства гузікаў з уніформы мясцовага апалчэння, якое было ўтворана яшчэ ў XIV стагоддзі і распушчанае толькі ў 1907 годзе, таксама знайшлі ў канале. На гузіку выява сімвала горада. Сімволіку на гузіках вартавых парадку загадалі чаканіць пачынаючы ад 1828 года.
Манетка з каралеўскім партрэтам
Каралева Вільгельміна адраклася ад трону ў 1948 годзе. Але новыя манеты былі надрукаваныя толькі ў 1950 годзе. Каштоўная знаходка для нумізматаў.
Кубак рымскага салдата
Гліняны кубак адносіцца да канца XVI стагоддзя. На ім намаляваны рымскі воін, які абапіраецца на крыж, а ў другой руцэ трымае, як мяркуецца, вілы. Археолагі пакуль не здолелі разгадаць гэтую алегорыю.
Старыя канькі
Катацца на каньках у Галандыі пачалі даўно. Першапачаткова лязы для канькоў былі касцянымі, а пасля пачалі рабіць іх з металу — такі элемент знайшлі на дне канала. Гэтай зімой, калі каналы змерзлі і ператварыліся ў вялікі каток, галандцы ў чарговы раз пераабуліся ў канькі.
"Радыятар Тутанхамона"
З адкрыццём грабніцы Тутанхамона ў 1922 годзе свет захапіўся тэматыкай Егіпта. Гэта ўзяла на ўзбраенне аўтамабільная прамысловасць. На дарогах Галандыі было ўсяго некалькі аўто, вытворцы якіх вырабілі крышку радыятара ў форме галавы фараона, і вось адна з іх.
Што яшчэ знайшлі археолагі, можна даведацца, прагуляўшыся з віртуальнай экскурсіяй па адмыслова створаным сайце.