МІНСК, 4 ліп — Sputnik. Вынікі цэнтралізаванага тэсціравання па гісторыі Беларусі сталі вядомыя ў сераду, паведамляе Sputnik.
Больш за 20 тысяч абітурыентаў здавалі тэсціраванне па гісторыі Беларусі 28 чэрвеня. На апрацоўку бланкаў адказаў ў Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ) сышло менш за тыдзень.
Вынікі ЦТ па гісторыі Беларусі з'явіліся ў другой палове дня ў сераду. Першымі свае балы даведаліся тыя абітурыенты, якія былі падпісаныя на смс-рассылку ад РІКВ. Неўзабаве, як чакаецца, будуць загружаныя ацэнкі і на сайт інстытута.
Статыстыка па прадмеце пакуль невядомая — неўзабаве ў РІКВ паведамяць і аб колькасці абітурыентаў з максімальнай ацэнкай, і аб сярэднім бале за выпрабаванне.
Вядомыя вынікі ЦТ ўжо практычна па ўсіх прадметах, абітурыенты чакаюць толькі сваіх адзнак па геаграфіі і сусветнай гісторыі. Сертыфікаты тэсціравання пачнуць выдаваць з 10 ліпеня.