Уімблдон 2018: Азаранка вылецела

Азаранка за гадзіну з невялікім прайграла два сэты з аднолькавым лікам восьмай ракетцы свету.
Sputnik

МІНСК, 4 ліп — Sputnik. Экс-першая ракетка свету беларуска Вікторыя Азаранка пацярпела паражэнне ў другім раўндзе Уімблдонскага турніру, паведамляе Sputnik.

Лукашэнка павіншаваў Сасновіч з перамогай над Квітавай

Азаранка, якая займае 87-е месца ў сусветным рэйтынгу за выхад у 1/16 фіналу, змагалася з восьмай ракеткай свету чэшкай Каралінай Плішкавай. Прадстаўніцы Чэхіі спатрэбілася адна гадзіна 14 хвілін, каб справіцца з беларускай — 6:3, 6:3.

Саперніцай Плішкавай у 1/16 будзе румынка Міхаэла Бузарнэску (№28 у рэйтынгу WTA).

Сёння на корт выйдзе яшчэ адна беларуская тэнісістка Вера Лапко (82). Яна згуляе супраць немкі Юліі Гергес (13).

Аляксандра Сасновіч (50), якая напярэдадні выбіла двухразовую пераможцу Уімблдона чэшку Петру Квітаву (7), заўтра сустрэнецца з амерыканкай Тэйлар Таусэнд (73).

Раней турнір пакінула першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка (32).