Дзе і як у Беларусі будуць святкаваць Купалле

Галоўнае святкаванне Купалля адбудзецца ў суботу на малой радзіме кіраўніка дзяржавы - у Александрыі.
Sputnik

Беларусь святкуе Купалле (Івана Купалу) з 6 па 7 ліпеня. Старажытнае свята многія адзначаюць да гэтага часу, аддаючы даніну шматвяковым традыцыям. Як адзначаць яго у 2018 годзе — чытайце ў аглядзе Sputnik.

Галоўнае свята — у Александрыі

Самае маштабнае святкаванне Купалля — двухдзённае мерапрыемства "Александрыя збірае сяброў" — пройдзе 7 і 8 ліпеня ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна, на малой радзіме прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

По традиции все самое интересное на Купалье происходит ночью

Святкаваць Купалле ўжо не першы год на бераг Дняпра прыязджаюць дзесяткі тысяч людзей. Тут будуць квэсты, канцэрты, конкурсы, "Сарочынскі кірмаш" і многае іншае: арганізатары абяцаюць, што сумна гледачам не будзе.

Дабрацца ў гэтыя дні да Александрыі і назад не складзе ніякіх праблем: будуць хадзіць дадатковыя цягнікі і аўтобусы, пра што загадзя папярэдзілі і ў БЧ, і аўтобусныя перавозчыкі.

Купалле ў Азярцы

Для тых, хто не можа ў выхадныя ад'язджаць далёка ад Мінска, але ўсё роўна хоча выехаць на прыроду, ёсць святкаванне Купалля ў Музеі архітэктуры і побыту ў вёсцы Азярцо Мінскага раёна — усяго за чатыры кіламетры ад МКАД.

У праграме святкавання — завіванне купальскіх вянкоў, традыцыйнае шэсце, распальванне вогнішча і гулянні, варажба і іншае. Словам, усё тут будзе арганізавана так, як у нашых продкаў.

Іван Купала ў мінскіх парках

Святкаваць Купалле ў пятніцу будуць і ў мінскіх парках: гулянні разгорнуцца ў парку імя 900-годдзя Мінска і Лошыцкім сядзібна-паркавым комплексе.

Адзін з галоўных рытуалаў Купалля - пусціць вянок па вадзе

Мерапрыемствы ў парках сталіцы стартуюць каля пяці-шасці вечара і будуць доўжыцца да наступлення цемры. Тут выступяць артысты, будуць пачастункі, таксама будуць працаваць інтэрактыўныя пляцоўкі. Вядома ж, можна будзе павадзіць карагод, патанчыць або прыняць удзел у старажытных абрадах.

Па ўсёй краіне

Святкаваць Купалле будуць не толькі ў Мінску і Александрыі. Невялікія святкаванні пройдуць ва ўсіх буйных гарадах, а дзесьці іх зробяць асаблівымі.

Так, у Бешанковічах святкаванне Івана Купалы пачнецца з выступлення легендарнага японскага барытона Мікіты Ямасіты — ён выступіць у мясцовым Доме культуры.

Актыўна будуць святкаваць і ў Гродне — адразу на некалькіх лакацыях: у вёсцы Чарток на Аўгустоўскім канале, у маёнтку Свяцк-Гурскіх, агратурыстычным комплексе "Каробчыцы" ў самім абласным цэнтры.

Разгорнецца святкаванне Купалля і ў некалькіх раёнах Гомеля. Так, пройдуць гулянні ў мікрараёне "Любенскі", на каскадзе азёр па вуліцы Макаёнка і ў зоне адпачынку "Каскад азёр" па вуліцы Азёрнай і праспекце Касманаўтаў.

У паўночнай сталіцы Беларусі, Віцебску, таксама адсвяткуюць Купалле. Так, мерапрыемства "Задзвінскае Купалле" пройдзе ў культурна-гістарычным комплексе "Залатое кальцо горада Віцебска "Дзвіна". Святкаваць будуць з васьмі вечара і да поўначы — абяцаюць таксама вянкі, абрады і традыцыі.