МІНСК, 7 ліп — Sputnik. Жараб'ёўка выступленняў удзельнікаў Нацыянальнага адборачнага тура дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне 2018" прайшла ў суботу.
Удзел у фінальным этапе нацыянальнага адбору прымуць 10 калектываў і выканаўцаў.
З дапамогай лёсавання быў вызначаны парадкавы нумар кожнага канкурсанта, яны выступяць наступным чынам:
1. Гурт "Мята" (Мінск);
2. Даніэль Алекс Ястрэмскі (Мінск);
3. Лізавета Мея (Жодзіна);
4. Арцём Скораль (Ашмяны);
5. Ангеліна Ярашчук (Мінск);
6. Вакальная група "Мonkey Tops" (Мінск);
7. Марыя Жыліна (Мінск);
8. Яраслаў Саколікаў (Мінск);
9. Мікіта Бялько (Мінск);
10. Марыя Гулевіч (Мінск).
Пасля лёсавання ўдзельнікі пагутарылі з творчай групай праекта. Для кожнага з артыстаў будзе запісаная відэавізітка — здымачны працэс пачнецца ўжо ў канцы ліпеня.
Фінал нацыянальнага адборачнага тура адбудзецца 31 жніўня. Пераможца адбору прадставіць Беларусь на дзіцячым "Еўрабачанні — 2018" у лістападзе.