Зборная Расіі звярнулася да сваіх заўзятараў за падтрымкай

Сёння расійскія футбалісты згуляюць матч са зборнай Харватыі, які вызначыць наступнага паўфіналіста чэмпіянату свету па футболе.
Sputnik

МІНСК, 7 ліп — Sputnik. Футбалісты расійскай зборнай звярнуліся па падтрымку да сваіх фанатаў перад гульнёй са зборнай Харватыі.

"Сябры, мы вельмі хочам падоўжыць сваё знаходжанне на @FIFAWorldCup і зробім для гэтага ўсё магчымае! Абяцаем выкласціся цалкам, аддадзім дзеля перамогі ўсё і нават больш! Нас натхняе ваша падтрымка, вы лепшыя ў свеце заўзятары! Мы вас вельмі любім і цэнім", — напісана ў Twitter зборнай Расіі.Друзья, мы очень хотим продлить свое пребывание на @FIFAWorldCup и сделаем для этого все возможное! Обещаем выложиться полностью, отдадим ради победы всё и даже больше! Нас вдохновляет ваша поддержка, вы лучшие в мире болельщики! Мы вас очень любим и ценим ❤️#ВместеМыКомандаpic.twitter.com/ObeM84QIQc

​Матч 1/4 фіналу сусветнага першынства па футболе паміж Расіяй і Харватыяй адбудзецца сёння на сочынскім стадыёне "Фішт". Пачнецца паядынак а 21:00.

Учора сталі вядомыя першыя каманды-паўфіналісты. Бельгія ўзяла верх над зборнай Бразіліі з лікам 2:1. Французы выйгралі ў зборнай Уругвая ў адсутнасці траўмаванага Кавані і забілі два мячы без адказу.

Сёння таксама сыдуцца на арэне ў Самары зборныя са Швецыі і Англіі. Гульня пачнецца ў 17:00. Фінал мундыялю адбудзецца 15 ліпеня на стадыёне "Лужнікі".