Відэа

Рабяты з цэнтра дзённага знаходжання інвалідаў дапамаглі мыць помнік Купалу

Акцыю правялі напярэдадні дня нараджэння паэта ў парку Янкі Купалы. Як сумеснымі сіламі чысцілі помнік песняру, глядзіце на відэа Sputnik.
Sputnik

Для прафесійных клінераў мыццё помніка Янкі Купалы стала нетрывіяльнай, але ўсё ж працай. А для пастаянных наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў стала і забаўкай, і сацыялізацыяй.

Як мылі помнік Янку Купалу напярэдадні яго дня нараджэння

У сілу асаблівасцяў псіхафізічнага развіцця ўдзельнікі акцыі не могуць быць працаўладкаваны, распавяла загадчыца аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Маскоўскага раёна Вера Васільева. Таму ўдзел у такіх акцыях — гэта не толькі спосаб правесці будні дзень, але і адчуць на сабе ўвагу, і паўдзельнічаць у жыцці горада.

Помнік мылі напярэдадні дня нараджэння паэта. Спярша бронзавага Купалу прывялі ў належны выгляд прафесійныя клінеры, а затым выхаванцы АДЗІ ўзброіліся вёдрамі і пальчаткамі. Як сумеснымі сіламі рыхтавалі помнік у парку Янкі Купалы да дня нараджэння паэта, глядзіце на відэа Sputnik.