МІНСК, 8 ліп — Sputnik. Цёплае надвор'е прагназуецца ў Беларусі 9 ліпеня, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Чакаецца пераменная воблачнасць. Па паўночна-ўсходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Не выключаны навальніцы. У начны і ранішні час можа быць слабы туман.
Па прагнозах сіноптыкаў, у панядзелак тэмпература паветра ўначы будзе ад 10 да 16 градусаў цяпла, у дзённы час да +26°C чакаецца ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях.
Вецер уначы будзе слабым, удзень умераным з хуткасцю 5-10 м/с.
У Мінску паветра прагрэецца ад +22 да + 24°C. Уначы будзе без істотных ападкаў, удзень — кароткачасовы дождж. Верагоднасць ападкаў, па дадзеных сіноптыкаў, 60-70%. Магчыма навальніца.