Лукашэнка падпяваў Таісіі Павалій на канцэрце ў Александрыі

Беларускі лідар, якому прыйшлася да спадобы музычная кампазіцыя, трапіў у хроніку тэлеэфіру.
Sputnik

МІНСК, 9 ліп — Sputnik. Беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падтрымаў выступленне савецкай і ўкраінскай спявачкі Таісіі Павалій на канцэрце ў Александрыі.

Купалле ў Александрыі: карова з шарыкаў і машына размініравання

Адпаведныя кадры былі паказаны ў эфіры тэлеканала АНТ у нядзелю 8 ліпеня.
На відэа бачна, як Лукашэнка падпявае Павалій, якая стала запрошанай госцяй на свяце "Александрыя збірае сяброў". Спявачка ў эфіры выконвала свой хіт "Твоих рук родные объятия".
Рэспубліканскае свята "Александрыя збірае сяброў" прайшло напярэдадні ў Шклоўскім раёне. Мерапрыемства наведаў прэзідэнт Лукашэнка разам з сынам Мікалаем. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што заўсёды з радасцю і гонарам прыязджае на сваю малую радзіму.

"Для мяне гэты край заўсёды будзе асаблівым. Але такім жа важным і дарагім сэрцу, як любы іншы куток маёй Беларусі — дзіўнай, прыгожай, з добрым, працавітым і гасцінным народам", — сказаў ён.