Народная артыстка Расіі Лія Ахеджакава адзначае 80-гадовы юбілей

Больш за 40 гадоў расійская актрыса аддала тэатральнай сцэне маскоўскага "Сучасніка".
Sputnik

МІНСК, 9 ліп — Sputnik. Сёння народнай артыстцы Расіі, прыме маскоўскага тэатра "Сучаснік" Ліе Ахеджакавай спаўняецца 80 гадоў.

Артыстка, якая аддала тэатральнай сцэне ў "Сучасніку" сорак гадоў, нарадзілася 9 ліпеня 1938 года ў Днепрапятроўску ў сям'і акцёраў. Маці Ліі Меджыдаўны была актрысай, а бацька —рэжысёрам.

Хатняя абстаноўка абумовіла выбар прафесіі, і ўжо ў 1962 годзе Ахеджакова скончыла Дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва. У трупе маскоўскага ТЮГа яна апынулася яшчэ студэнткай, у 1960 годзе.

Кінадэбют актрысы адбыўся ў 1973 годзе ў фільме "Шукаю чалавека", дзе яна выканала ролю Алачкі Кузняцовай. Усяго за сваю кар'еру Ахеджакава знялася больш чым у 90 кінафільмах.

Званне Народнай артысткі Расіі славутая актрыса атрымала ў 1994 годзе.