У Італіі памерла найстарэйшая жыхарка Еўропы

Італьянская доўгажыхарка Джузэпіна Праэта-Фраў памерла на 117-м годзе жыцця ў Фларэнцыі.
Sputnik

МІНСК, 9 ліп — Sputnik. Найстарэйшая жанчына ў Еўропе пайшла з жыцця ва ўзросце 116 гадоў, перадае італьянскае агенцтва Ansa.

"Джузэпіна Праэта-Фраў памерла 6 ліпеня ў камуне Мантэлупа-Ф'ёрэнціна ў правінцыі Фларэнцыя. Ёй было 116 гадоў і 37 дзён", — гаворыцца ў паведамленні.

У Італіі ўзрост жанчыны быў афіцыйна пацверджаны, і яна лічылася самай пажылой доўгажыхаркай краіны. Джузэпіна Праэта-Фраў была верыфікаваная як другая доўгажыхарка ў свеце ўслед за 117-гадовай жыхаркай Японіі Ціё Міяке.

Італьянская доўгажыхарка з'явілася на свет 30 мая 1902 года на востраве Ла-Маддалена, які знаходзіцца ў правінцыі Ольбія-Тэмпіа. У 60-х гадах мінулага стагоддзя Джузэпіна пераехала ў Фларэнцыю, дзе і пражыла ўсё астатняе жыццё.

Па афіцыйных дадзеных Таварыства геранталагічных даследаванняў, якое размяшчаецца ў Злучаных Штатах, з гэтага часу самай пажылой жыхаркай Еўропы лічыцца таксама італьянка — Марыя Джузэпэ Рабучы-Наргіс, якой зараз 115 гадоў і 110 дзён.