Віцебскія мытнікі канфіскавалі кантрабандныя карціны на суму $36,5 тыс.

Больш за 50 прадметаў мастацтва былі схаваныя ў фуры з Літвы сярод іншага тавару.
Sputnik

МІНСК, 10 ліп — Sputnik. Віцебскія мытнікі затрымалі дарагія прадметы мастацтва агульным коштам 73 тысячы рублёў (каля 36,5 тысяч долараў), паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага мытнага камітэта (ДМК) Беларусі.

Манеты часоў Візантыі знайшлі гродзенскія мытнікі ў тайніку аўтамабіля

"Віцебскія мытнікі спынілі спробу перамяшчэння праз пункт пропуску "Урбаны" на тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза дарагіх прадметаў мастацтва без суправаджальных дакументаў", — распавялі ў ДМК.

Партыя сучасных постэраў, рознапамерных фота і мэблі кантрабандай ехала з Літвы ў Латвію праз Беларусь.

Мытнікі ўстанавілі, што ў грузавым адсеку акрамя заяўленых у дакументах тавараў — карціны, аб'ёмныя інсталяцыі з кардона і фанеры, а таксама столевыя металічныя свяцільні. Усяго было схавана 54 прадмета.

"Агульны кошт незадэклараваных прадметаў мастацтва склаў больш за 73 тысячы беларускіх рублёў", — праінфармавалі ў ДМК.

Віцебская мытня пачала адміністрацыйны працэс па ч. 2 арт. 14.1 КаАП. Парушальніку пагражае штраф да 30 базавых велічынь (735 рублёў) з канфіскацыяй тавару, які ён перавозіў незаконна, або без яе — гэта як вырашыць суд.