МІНСК, 12 ліп — Sputnik. Квіткі на II Еўрапейскія гульні паступяць у продаж з 1 снежня 2018 года, паведаміў менеджар па маркетынгу фонду "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года" Максім Кашкалда.
Мінск прыме Еўрапейскія гульні летам будучага года, маштабныя спаборніцтвы пройдуць з 21 па 30 чэрвеня. Атлеты выступяць у 15 відах спорту.
"Пачатак продажаў квіткоў на Еўрапейскія гульні 2019 года ў Мінску запланаваны на 1 снежня, іх можна будзе набыць на адмысловым сайце minsk2019.ticкetpro.by", — сказаў Кашкалда.
Ён адзначыў, што квіткі таксама можна будзе купіць у больш чым 400 кропках афлайн-продажаў у сетцы партнёраў кампаніі Ticкetpro, пачынаючы з 1 снежня.
Бліжэй да старту Еўрапейскіх гульняў, адзначыў ён, квіткі можна будзе набыць у касах Мінска і іншых гарадах рэспублікі. Кошт квіткоў будзе аб'яўлены ў кастрычніку.
Дызайн квіткоў ужо распрацаваны і зацверджаны. Крыху пазней арганізатары пакажуць, як будуць выглядаць квіткі на цырымоніі закрыцця і адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў.