Дажджы і + 27°С: сіноптыкі распавялі пра надвор'е на бліжэйшыя дні

Канец тыдня будзе гарачым, але па ўсёй рэспубліцы пройдуць дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы.
Sputnik

МІНСК, 12 ліп — Sputnik. Дажджы пройдуць практычна па ўсёй Беларусі ў апошнія працоўныя дні гэтага тыдня, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Па дадзеных сіноптыкаў, у бліжэйшыя дні ў краіне будзе панаваць актыўны атмасферны фронт: пройдуць дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы.

У чацвер, 12 ліпеня, надвор'е ў рэспубліцы будзе вызначаць цёплая і няўстойлівая паветраная маса, а ў першай палове дня праз тэрыторыю краіны пройдзе актыўны атмасферны фронт.

У гэты дзень будзе воблачна, уначы ў асобных заходніх раёнах, а ўдзень на большай частцы Беларусі, чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы з моцным парывістым ветрам. Уначы тэмпература апусціцца да + 13… 19°С, а ўдзень паветра прагрэецца да + 22°С у заходніх раёнах і да + 30°С па паўднёвым усходзе.

У апошні працоўны дзень гэтага тыдня Беларусь будзе знаходзіцца ў зоне актыўных атмасферных франтоў. У пятніцу, 13 ліпеня, амаль па ўсёй краіне пройдуць дажджы, месцамі чакаюцца нават навальніцы. Начная тэмпература складзе 14… 20°С, дзённая — ад + 21°С да + 27°С.

Уікэнд таксама пачнецца з дажджоў: у суботу, 14 ліпеня, яны чакаюцца амаль па ўсёй краіне. Уначы будзе + 12… 18°С, удзень — да + 27°С.