МІНСК, 13 ліп — Sputnik. Беларуска Вікторыя Азаранка і брытанец Джэймі Марэй выйшлі ў паўфінал Уімблдонскага турніру.
У пятніцу беларуска-брытанскі дуэт сустракаўся з тэнісістамі з Нідэрландаў Дэмі Схюрсам і Жанам Жульенам Ройерам.
Гульня завяршылася на карысць Азаранка і Марэя — яны здолелі перайграць галандцаў у складанай сустрэчы. Першы сэт быў за парай з Нідэрландаў — 4:6, аднак два наступныя выйгралі прадстаўнікі Беларусі і Вялікабрытаніі — 7:5, 7:5.
За выхад у фінал Азаранка і Марэй пазмагаюцца з брытанскім дуэтам — Джэем Кларкам і Харыет Дарт.
У бягучым годзе прызавы фонд Уімблдонскага турніру складае 34 мільёны фунтаў стэрлінгаў.