Фотафакт: Лукашэнка на "Славянскім базары" атрымаў падарунак

Артысты, якія ўдзельнічаюць у фестывалі, уручылі беларускаму прэзідэнту пояс-абярэг.
Sputnik

МІНСК, 13 ліп — Sputnik. Беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на XXVII штогадовым фестывалі мастацтваў "Славянскі базар" атрымаў падарунак ад артыстаў — пояс-абярэг, перадае карэспандэнт Sputnik.

Кіраўнік дзяржавы ў чацвер, 12 ліпеня, прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця фестывалю: выступіў з прывітальным словам, а таксама ўручыў узнагароды савецкай і казахстанскай спявачцы Розе Рымбаевай і пераможцу дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск" 12-гадоваму ўкраінцу Аляксандру Балабанаву.

Артысты таксама падзякавалі беларускаму лідару: ад іх Лукашэнка атрымаў падарунак — пояс-абярэг.

Фестываль у Віцебску завершыцца 16 ліпеня вялікім канцэртам, да гэтага дня ў рамках мерапрыемства адбудуцца дзесяткі выступленняў, выстаў.