Фота

"Славянскі базар": страсці, пацалункі і музыка

Sputnik

"Славянскі базар" ужо больш двух дзесяцігоддзяў збірае ў Віцебску артыстаў з дзесяткаў краін свету. Адной з цэнтральных падзей фестывалю традыцыйна становіцца гала-канцэрт адкрыцця — такой колькасці зорак на адной сцэне могуць пазайздросціць многія пляцоўкі.

Сярод выступоўцаў на адкрыцці "Славянскага базару" ў гэтым годзе былі Наталля Арэйра, Мікалай Баскаў, Ірына Алеграва, Alekseev, Дзяніс Майданаў і многія іншыя. Самыя яркія моманты выступаў трапілі ў аб'ектыў фатографа Sputnik.

Канцэрт адкрыцця паказвалі ў эфіры беларускага тэлебачання, а ў самім Летнім амфітэатры сярод гледачоў былі прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і яго сын Мікалай, кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава, міністр культуры Юрый Бондар і іншыя першыя асобы краіны.

Як прайшло адкрыццё "Славянскага базару 2018" — глядзіце ў фотастужцы Sputnik.

1 / 28
Акцёр Алег Меньшыкаў прывёз у Віцебск свой аркестр і сам праспяваў на сцэне фестываля.
2 / 28
Рэжысёр і музыка Эмір Кустурыца вельмі любіць Беларусь. Як і "Славянскі базар".
3 / 28
"Дзікі анёл" Наталля Арэйра выканала ў Віцебску сваю легендарную Cambio Dolor.
4 / 28
Наталлю Арэйра ў Віцебску задарылі кветкамі.
5 / 28
Горан Брэгавіч зноў "запаліў" сцэну Летняга амфітэатра.
6 / 28
Пяшчотная Зара - часты госць "Славянскага базару".
7 / 28
Юны фанат спявачкі шчаслівы - яна пацалавала яго ў шчаку.
8 / 28
Таісія Павалій быццам і не з'язджала з Беларусі - менш за тыдзень таму яна ўдзельнічала ў фестывалі "Александрыя збірае сяброў".
9 / 28
Ігар Нікалаеў бліскаў на сцэне не толькі ў пераносным, але і ў літаральным сэнсе.
10 / 28
Прадстаўнік Беларусі на "Еўрабачанні 2018", украінец Alekseev зноў выканаў сваё "Назаўжды" з незвычайным відэашэрагам.
11 / 28
Мікалай Баскаў сваёй любові да Віцебска не хавае - артыст пацалаваў сцэну амфітэатра.
12 / 28
У Мікалая Баскава шмат прыхільніц - яны дораць яму падарункі, кветкі і нават запісачкі.
13 / 28
За спеваком Дзімашэм з Казахстана ў Віцебску бегаюць цэлыя зграйкі фанатак.
14 / 28
Ірына Алеграва прыязджае ў Віцебск амаль кожны год - і кожны раз ёй актыўна падпяваюць многія глядачкі ў зале.
15 / 28
Народны артыст Беларусі Анатоль Ярмоленка - улюбёнец віцебскай публікі.
16 / 28
Алена Спірыдовіч - адзін з сімвалаў "Славянскага базару", яна вядзе канцэрты фэсту ўжо шмат гадоў. Цёплыя словы ёй адрасаваныя не толькі ад гледачоў, але і ад кіраўніка дзяржавы.
17 / 28
Народная артыстка Казахстана Роза Рымбаева атрымала прыз з рук Аляксандра Лукашэнкі і не хавала сваіх эмоцый.
18 / 28
Дэпутат Ірына Дарафеева па-ранейшаму выступае на сцэне - на "Славянскім базары" яна праспявала разам з Русланам Аляхно.
19 / 28
Дуэт Аляхно і Дарафеевай завяршыўся абдымкамі і пяшчотай.
20 / 28
Сэрцаед Дзяніс Майданаў праспяваў пра малую радзіму. Аказалася, што яго бацька родам з Магілёўскай вобласці.
21 / 28
З прывітальным словам ад імя прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна да гледачоў звярнуўся амбасадар Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў.
22 / 28
Народная артыстка Казахстана Роза Рымбаева не толькі атрымала ўзнагароду з рук кіраўніка дзяржавы, але і выступіла ў Летнім амфітэатры.
23 / 28
Лукашэнка атрымаў падарунак ад артыстаў - пояс-абярэг
24 / 28
Самая маладая заслужаная артыстка ў гісторыі Беларусі, Алёна Ланская праспявала лірычную песню пра радзіму і каханне.
25 / 28
"Славянскі базар" - не толькі пра музыку: вядомы каментатар Дзмітрый Губерніеў быў адным з вядучых канцэрта. Ён пагутарыў з глядачкай з Украіны і нават паабяцаў прэзідэнту пракаментаваць хакейны матч з яго удзелам.
26 / 28
Маскоўскі ансамбль танца "Гжэль" папесціў гледачоў яскравым нумарам і пластыкай танцораў.
27 / 28
Канфеці - яшчэ адзін элемент свята: радуюцца яму і дарослыя, і дзеці.
28 / 28
Завяршыўся гала-канцэрт у гонар адкрыцця "Славянскага базару" маляўнічым салютам.