Радыё

Саседаў: "Славянскі Базар" марнее і фармалізуецца

Вядомы музычны крытык, журналіст Сяргей Саседаў у гутарцы з карэспандэнтам Sputnik Беларусь разнёс ушчэнт "Славянскі базар".
Sputnik

На міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі Базар", і асабліва ў Летнім амфітэатры, журналістаў ганяюць як "сідаравых коз", лічыць вядомы музычны крытык Сяргей Саседаў.

"Туды не ідзі, прайдзіце туды — не ведаю куды, пакажыце то — пакажыце вось, выйдзіце ў той, а не ў гэты выхад, за кулісы да артыстаў нельга, у арт-кафэ трэба прайсці ў абыход… увогуле — чорт ведае што! Маразм на маразме! Гаворым арганізатарам пра гэта кожны год, штосьці ледзь-ледзь зменіцца, а потым зноў за старое", — кажа Саседаў.

На думку Саседава ў канцэрце адкрыцця няма лёгкасці, цікавасць прадстаўляюць толькі масавыя, танцавальныя нумары, а большасць артыстаў выклікаюць "муміёзнае" і "статуарнае" ўражанне, хочацца новых, добрых песень, або прызабытых старых, а не перагружанасці "патрыётыкай".

"Канцэрт адкрыцця я глядзеў па тэлебачанні, у амфітэатр не пайшоў, каб не цярпець гэтых зневажанняў — трэба за 2 гадзіны да канцэрту месца займаць, потым 4-5 гадзін сам канцэрт, а ў палове першай ночы я павінен ісці спаць галодны, таму што ўсе кафэ зачыненыя"- наракае крытык.

Востры каментар Сяргея Саседава слухайце ў аўдыёзапісе на радыё Sputnik Беларусь.