Дзень Перамогі

"Сталінскі арган": першы залп "Кацюшы"

Папярэднік сучасных "Градаў", рэактыўная ўстаноўка, якая атрымала назву "Кацюша", зрабіла свой першы залп 14 ліпеня 1941 года. Глядзіце на відэа, як працавала зброя, якая палохала немцаў.
Sputnik

Упершыню эксперыментальная батарэя "Кацюш", якой камандаваў капітан Іван Флёраў, паказала сваю моц пад Оршай — рэактыўныя мінамёты ўдарылі па нямецкіх войсках, якія рыхтаваліся нанесці ўдар па Смаленску.

Ніхто не можа дакладна сказаць, адкуль з'явілася назва "Кацюша". Верагодней за ўсё гэта звязана з маркай "К" — устаноўкі БМ-13 вырабляліся на заводзе імя Камінтэрна ў Варонежы. Яшчэ адзін варыянт, які таксама падаецца лвгічным — па назве папулярнай у той час песні.

Немцы вельмі баяліся "Кацюш" і празвалі іх "сталінскім арганам" — за характэрны гук, які выдавалі рэактыўныя снарады, якія ляцелі на іх пазіцыі. Разлікі "Кацюш" прымалі ўдзел ва ўсіх буйных аперацыях савецкіх войскаў і заўсёды наводзілі жах на ворагаў, наносячы велізарную шкоду.