БРЭСТ, 16 ліп — Sputnik. Моцныя дажджы і навальніцы прывялі да падтаплення ў Брэсце — на некаторых вуліцах вада стаяла па сярэдзіну галёнкі і нават вышэй.
Дажджы і навальніцы прыйшлі ў Беларусь у канцы мінулага тыдня. Ужо ў чацвер з-за непагадзі падтапіла Брэст, аднак на горад зноў абрынуліся ліўні ў нядзелю.
З-за праліўных дажджоў Брэст па-сапраўднаму затапіла. На некаторых вуліцах узровень вады падымаўся да сярэдзіны галёнкі і нават вышэй. Некаторыя брастчане даставалі ласты ці нават надзіманыя матрацы — іх выкарыстоўвалі ў якасці лодак.
За гэтыя дні ў Брэсце выпала больш за месячную норму ападкаў. Падтапляе горад, як распавядаюць камунальнікі, з-за таго, што ліўневая сістэма не была разлічана на падобную непагадзь. Таксама праблема і ў тым, што некаторыя мікрараёны знаходзяцца ў натуральнай нізіне.
Дарэчы, у панядзелак Брэст наведае легендарны футбаліст Дыега Марадона — ён цяпер узначальвае мясцовы футбольны клуб "Дынама". Мяркуецца, што ўвечары на брэсцкім стадыёне павінен адбыцца матч у рамках чэмпіянату Беларусі. Пра тое, наколькі пацярпеў ад дажджоў стадыён, пакуль не паведамляецца.