Імя пераможцы конкурсу "Славянскага базару" назавуць на закрыцці фестывалю

На думку старшыні журы конкурсу выканаўцаў, ад рашэння суддзяў гледачы атрымаюць задавальненне.
Sputnik

ВІЦЕБСК, 16 ліп — Sputnik. Інтрыга з імем пераможца конкурсу выканаўцаў у рамках "Славянскага базару" захаваецца да гала-канцэрта закрыцця фестывалю, заявіў журналістам старшыня журы спаборніцтва, кампазітар Аляксандр Марозаў.

"Славянскі базар": страсці, пацалункі і музыка

Закрыццё фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" адбудзецца вечарам у панядзелак. Цікавасць да мерапрыемства падагравае і тое, што да гэтага часу не абвешчана імя пераможцы конкурсу выканаўцаў, які праходзіць у рамках фестывалю.

"Няхай інтрыга захаваецца да сённяшняга гала-канцэрта закрыцця фестывалю. З нагоды вынікаў ужо чуткі ходзяць, але гэта — толькі чуткі. Я думаю, што ад рашэння журы гледачы атрымаюць задавальненне", — выказаўся Марозаў.

Па выніках двух конкурсных дзён найбольшую колькасць балаў — па 156 — набралі Марчал Рошка з Румыніі і Амрэ з Казахстана. З-за гэтага ў панядзелак многія паведамілі пра тое, што Гран-пры "Славянскага базару" могуць і не ўручаць.

Усяго ў конкурсе выканаўцаў "Славянскага базару" змагаліся прадстаўнікі палутара дзясяткаў краін свету. Беларускі прадстаўнік Яўген Курчыч, які выдатна выступіў у першы дзень, у другі справіўся горш. Па выніках двух дзён ён набраў 151 бал і заняў чацвёртае месца, саступіўшы Рошку, Амрэ і ўкраінцы Міле Ніціч.