Консул Харватыі сарваў голас, але працягваў заўзець у фан-зоне Sputnik

Ганаровы консул Харватыі Віталь Любецкі прызнаўся, што сарваў голас яшчэ на папярэднім матчы, але самааддана заўзеў за зборную ў фан-зоне Sputnik.
Sputnik

Беларусы прыйшлі ў фан-зону Sputnik са сцягамі Францыі і Харватыі на шчоках і з азартам у вачах. Каб дождж не сапсаваў прагляд, за паўгадзіны да матча балельшчыкаў забаўлялі пытаннямі пра футбол і выступленнем фрыстайлістаў з мячом, але як толькі пачаўся матч, у дадатковых забаўках патрэба адпала.

"З дзяцінства за Харватыю"

"Харваты эмацыйныя. У нас у краіне ўсе спяваюць. Я таксама, але пакуль не магу, сарваў голас за праглядам папярэдняй гульні. Вы ж бачыце, як харвацкая зборная заканчвае кожны матч, здаецца, што на наступны яны не выйдуць, але яны выходзяць і выйграюць", — кажа консул Харватыі.

Почетный консул Хорватии Виталий Любецкий - активный болельщик

Сёння ён глядзіць матч разам з жонкай, для якой гэта першыя гульні, за якімі яна пільна сочыць. А сам Любецкі не толькі глядзіць, але і гуляе ў футбол, і сваёй зборнай жадае простага — верыць у сябе і гуляць да канца.

Заўзеў за Харватыю сёння не толькі ганаровы консул Віталь Любецкі. Нават не з сярэдзіны чэрвеня, а з пачатку дзевяностых за зборную заўзее і спартыўны каментатар Сяргей Мацкевіч.

"Калі б мне сёння прапанавалі каментаваць гульню, я б адмовіўся, таму што хачу проста атрымліваць асалоду і заўзець за Харватыю", — прызнаў Мацкевіч.

Спортивный комментатор Сергей Мацкевич (в центре)

У дзяцінстве ён заўзеў за Югаславію, а ў 90-х паслядоўна абраў Харватыю. І дзеючая зборная нагадвае яму гульню харватаў з 90-х.

"Французы мацней, у іх збалансаваны склад, у харватаў жа было больш гульняў, але яны байцы", — рэзюмаваў каментатар.

"У харватаў у нападзе ўвесь колер еўрапейскага футбола. З такой камандай не забіць нельга, пытанне ў тым, колькі ж яны вытрымаюць пры такіх нагрузках", — распавёў дырэктар інфармагенцтва Sputnik Андрэй Качура, калі лік у гульні зраўняўся.

Руководитель информационного агентства и радио Sputnik Беларусь Андрей Качура

Ён прызнаў, што хоць заўзее за Харватыю, лічыць усё ж, што ў французаў шанцаў больш.

"Французы першапачаткова былі аднымі з фаварытаў. Іх перамога была б больш сумленнай", — лічыць Качура і нагадвае — заўзее за Харватыю, і не толькі таму, што з ім за столікам сядзяць прыхільнікі харватаў.

Яркий финал не оставил никого равнодушным

А Мацкевіч лічыць, што гульня Харватыі ўражвае больш, хай першы тайм і прайграюць.

Ім гэта трэба

За суседнім столікам сядзяць заўзятары Францыі. Беларуска Маша заўзее за зборную, таму што яе малады чалавек Паша падтрымлівае французаў. Дзяўчына шэптам кажа, што ёй падабаюцца харваты, але Паша непахісны — яна за Францыю! Заўзеюць матывавана.

Болельщики в восторге от матча

"У Францыі ёсць неабходны вопыт. На хатнім чэмпіянаце Еўропы дайшлі да фіналу, прайгралі партугальцам, каманда тэхнічная. Харвацкая зборная вельмі эмацыйная каманда, па гульні відаць, што яны гуляюць за ўсе чатыры мільёны насельніцтва краіны", — прызнаў Павел.