БДУ пацвердзіў пазіцыі ў Шанхайскім прадметным рэйтынгу ARWU па фізіцы

Галоўны ўніверсітэт краіны заняў месца ў групе 401-500.
Sputnik

МІНСК, 17 ліп — Sputnik. Беларускі дзяржаўны універсітэт пацвердзіў свае пазіцыі па фізіцы ў рэйтынгу з 500 лепшых універсітэтаў Шанхайскага прадметнага рэйтынгу ARWU, заняўшы месца ў групе 401-500, пра гэта паведамляецца на сайце ўніверсітэта.

Электронная бібліятэка БДУ трапіла ў спіс 30 лепшых рэпазіторыяў свету

Упершыню БДУ ўвайшоў у рэйтынг ARWU па фізіцы ў 2017 годзе, а ў бягучым пацвердзіў свой статус. Ніводны беларускі ўніверсітэт раней не ўваходзіў у лік універсітэтаў Шанхайскага рэйтынгу.

Лепшыя навучальныя ўстановы былі вызначаны на падставе пяці крытэраў: прадуктыўнасць навуковай дзейнасці; індэкс цытавання; міжнароднае супрацоўніцтва; матэрыялы, апублікаваныя ўніверсітэтамі ў найбольш прэстыжных навуковых часопісах; наяўнасць навуковых узнагарод і прэмій міжнароднага ўзроўню.

Усяго ў Шанхайскім прадметным рэйтынгу ўніверсітэтаў ARWU ёсць ацэнкі ўніверсітэтаў па 52 прадметах, уключаючы натуральныя і інжынерна-тэхнічныя навукі, навукі аб жывой прыродзе, медыцыну і грамадскія навукі. У даследаванні бягучага года былі ацэненыя больш за чатыры тысячы ўніверсітэтаў.