Відэа

Comandante на браневіку: як брэсцкія заўзятары сустракалі Марадону

Легендарны футбаліст прыляцеў у Брэст, дзе даў прэс-канферэнцыю, а затым наведаў стадыён, дзе назіраў за гульнёй каманды "Дынама". Відэа, як сустракалі Марадону, глядзіце на Sputnik.
Sputnik

Новы прэзідэнт брэсцкага "Дынама" Дыега Марадона ўпершыню прыехаў у Беларусь у панядзелак, 16 ліпеня. На стадыён сусветна вядомы аргентынец прыехаў на машыне, падобнай да бранявіка.

Яго сустракалі журналісты, прадстаўнікі гарадскіх уладаў і ФК "Дынама". А на стадыёне сабраліся фанаты не толькі з Беларусі, але таксама з Польшчы і Швецыі. Амаль усе квіткі на матч былі прададзеныя.

Марадона правёў прэс-канферэнцыю, дзе заявіў, што пасля завяршэння кар'еры гатовы застацца жыць у Брэсце. Затым ён наведаў матч 16-га тура чэмпіянату Беларусі паміж "Дынама" і салігорскім "Шахцёрам". Трэба сказаць, што брэсцкая каманда новага кіраўніка не парадавала: паядынак скончыўся з лікам 1:3 на карысць "Шахцёра".

Нагадаем, трохгадовы кантракт з 57-гадовым Марадонай быў падпісаны клубам у маі гэтага года.