МІНСК, 17 ліп — Sputnik. Брэсцкае "Дынама" з разгромным лікам саступіла дома "Шахцёру" з Салігорску ў матчы Чэмпіянату Беларусі па футболе, паведаміў карэспандэнт Sputnik.
Сустрэча прайшла ў панядзелак на поле ОСК "Брэсцкі" і завяршылася з лікам 3:1 на карысць гасцей.
Першы гол гульні быў у выкананні гульца "бела-сініх" — на 25-й хвіліне выніковы кідок зрабіў Павел Савіцкі. Астатнія тры галы былі ў выкананні салігарчанаў: Ігара Кузьменкі (32), Эліса Бакая (65), Дзяніса Лапцева (86).
Лепшымі гульцамі матчу былі названыя Павел Савіцкі і Андрэй Клімовіч.
За гульнёй брэстчан упершыню назіраў іх новы кіраўнік — аргентынскі футбаліст Дыега Марадона. Легенда футбола ўпершыню прыбыў у Беларусь учора.