Моднае дэфіле пад адкрытым небам прайшло ў цэнтры Віцебска

Прыгожыя дзяўчыны прадстаўлялі дызайнерскія мадэлі адзення проста на пешаходнай вуліцы, сабраўшы вялікую колькасць гледачоў.
Sputnik

ВІЦЕБСК, 17 ліп — Sputnik. Калекцыю адзення беларускіх дызайнераў з натуральнага ільну, створаную "для ўсіх 150 настрояў жанчыны" спецыяльна паказалі ў дні "Славянскага базару".

"Мы вырашылі прадэманстраваць калекцыю на люднай вуліцы ў дні фестывалю, каб як мага больш людзей пабачыла, якую вопратку робяць маладыя беларускія дызайнеры", — распавяла Sputnik дызайнер адзежы "МіаВіта" і дырэктар дома моды ВДТУ Кацярына Жызнеўская.

Для настоящих моделей подиумом может стать любое место

Паводле яе слоў, калекцыю стварылі спецыяльна для таго, каб жанчыны любога ўзросту і камплекцыі адчувалі сябе камфортна ў гэтым адзенні ва ўсіх сітуацыях і пры любым настроі. Тут і стыль casual, і рамантычны стыль, і спартыўны, і oversize, і многія іншыя. А дзе такую ​​вопратку паказваць, як не на вуліцы, бліжэй да людзей?

Екатерина Жизневская делает последние приготовления к показу коллекции

Жызнеўская адзначыла, што, на яе думку, у Беларусі не хапае паўсядзённага прыгожага і зручнага адзення сярэдняй коштавай катэгорыі. Гэтую нішу дызайнеры фірмы і спрабуюць запоўніць, але пакуль найбольшым попытам адзенне карыстаецца ў еўрапейцаў і расіян. Хоць, як адзначыла дзяўчына, сярод беларусаў з'явіліся людзі, якія пачалі выбіраць у першую чаргу якасць і стыль, а не таннасць.

На некоторое время центр города превратился в центр моды

Акрамя таго, уся летняя калекцыя зроблена з лёну. Як патлумачыла Жызнеўская, гэтая тканіна, калі яе правільна "выварыць" падчас вытворчасці, можа быць вельмі мяккай, "насібельнай" і не патрабуе прасавання.

Показ моделей пользовался успехом и у мужчин

На думку Жызнеўскай, у нашых людзей яшчэ засталася савецкая загартоўка ў плане таго, што адзенне абавязкова павінна быць акуратна выпрасавана. А еўрапейцы, напрыклад, многія паўсядзённыя рэчы не прасуюць, бо стыль casual, напрыклад, дазваляе насіць рэчы трохі змятыя. Са льном яшчэ прасцей, яго можна наогул не прасаваць.

"Прыгожая вопратка. Я б і не падумала, што гэта беларусы зрабілі, калі б мне не сказалі пра гэта", — падзялілася ўражаннямі ад убачанага адна з глядачак.

Паказвалі калекцыю адзення выпускніцы школы дэфіле Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта — дзяўчаты прыгожыя і эфектныя. Таму многія жанчыны пасля дзвюх хвілін сузірання моднага паказу спяшаліся хутчэй адвесці сваіх мужчын падалей. А на подыуме з'яўляліся ўсё новыя мадэлі…