МІНСК, 18 ліп — Sputnik. Рух транспарту ў цэнтры Мінска будзе закрыты ў ноч на чацвер у сувязі з рэпетыцыяй параду МНС, паведаміла прэс-служба Мінгарвыканкама ў сваім Twitter.
Рух будзе закрыты на ўчастку вуліцы Янкі Купалы ад вуліцы Першамайскай да праспекта Незалежнасці і ўласна на праспекце Незалежнасці ад цырка да вуліцы Казлова. Мяркуецца, што скарыстацца гэтым маршрутам будзе нельга ў прамежку ад 3 да 6 гадзін раніцы.
Парад выратавальнай-аварыйнай тэхнікі адбудзецца ў суботу 21 ліпеня. Гасцей чакаюць да 11 гадзін. Пасля таго, як тэхніка, у тым ліку і рарытэтная, праедзе па праспекце Незалежнасці, машыны выставяць у парку імя Горкага. Дзецям дазволяць залезці ў аўтамабілі і адчуць сябе выратавальнікам
Акрамя таго, для юных гасцей свята запланаваны шматлікія конкурсы і віктарыны, прысвечаныя пажарнай службе і правілам пажарнай бяспекі. За правільныя адказы ўдзельнікам будуць даваць жэтоны, якія потым яны змогуць абмяняць на прызы ад МНС.