Відэа

Граза флатоў: як збіраюць беспілотную сістэму "Пасейдон"

Мінабароны Расіі заявіла аб завяршэнні выпрабаванняў падводнага беспілотнага комплексу "Пасейдон". Глядзіце кадры з цэха, дзе вырабляюць новую зброю.
Sputnik

Акіянскія сістэма "Пасейдон" нагадвае тарпеду, аднак яе памеры нашмат пераўзыходзяць звыклы для падводнікаў боепрыпас. Ваеннае ведамства паказала, як ідзе адладка механізмаў "вялікай тарпеды".

Затым у роліку Мінабароны паказвае магчымасці "Пасейдона" — беспілотны апарат, які выпускаецца з субмарыны, можа паразіць як наземную цэль, так і караблі, уключаючы і авіяносцы.

Перавагамі найноўшай расійскай распрацоўкі называюць вялікую глыбіню апускання, высокую хуткасць і немагчымасць праціўнікам адсачыць курс "тарпеды".

Прыводзіць "Пасейдон" у рух энергетычная ўстаноўка, якая працуе на ядзерным паліве, што таксама можна назваць ноу-хау. Выпрабаванні такога сілавога агрэгата ўжо завершаны.

"Пасейдон" з'яўляецца адной з навінак, пра якую распавёў гэтай вясной прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.