Фотафакт: як за два тыдні вырасла другое рысяня беларускага спецназа

У кожнага рысяняці ёсць свой домік-будка, жэрдкі, лесвічкі, пянькі, а для іх утрымання з афіцэрскага сходу часткі вылучаюць грашовыя сродкі.
Sputnik

МІНСК, 19 ліп — Sputnik. У міліцэйскага спецназа з'явілася другое рысяня, яно жыве ў прасторным вальеры ўжо амаль два тыдні, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства ўнутраных спраў у чацвер.

Яшчэ адзін "жывы сімвал" спецназа — рысяня — з'явіўся ў вайсковай часці 3214 амаль два тыдні таму. Двухмесяцовая самачка стала суседкай Феніксу, які пасяліўся тут у мінулым годзе.

Зараз рысь праходзіць перыяд вакцынацыі: за ёй пастаянна назіраюць як ветэрынары, так і самі спецназаўцы. У бліжэйшы час яна будзе зарэгістраваная афіцыйна — абзавядзецца пашпартам і мянушкай.

Компанию годовалому Фениксу составила двухмесячная самочка

Для гадаванца рэканструявалі прасторны вальер. "У кожнага рысяняці ёсць свой домік-будка, жэрдкі, лесвічкі, пянькі. Для ўтрымання гадаванцаў з афіцэрскага сходу часткі вылучаюцца грашовыя сродкі", — паведамілі ў прэс-службе.

Набылі яе афіцэры і прапаршчыкі злучэння за ўласныя сродкі ў адным з расійскіх жывёласаўгасаў. Дарэчы, вайскоўцы ўжо маюць вопыт утрымання і догляду за рэдкай жывёлай — першы гадаванец з'явіўся ў брыгадзе ў 2000 годзе.

На думку прадстаўнікоў ведамства, рысь валодае якасцямі, якія ўласцівыя байцам спецназа — хуткасцю, спрытам, а таксама годнымі фізічнымі магчымасцямі, менавіта таму яна стала сімвалам падраздзялення.