"Людзей павінна аб'ядноўваць гарбата": Кірыл Шымко зноў збірае сяброў

На фэсце беларускага асілка можна будзе паспаборнічаць у кіданні самавара, адпачыць у кемпінгу пад музыку кавер-гуртоў і выпіць гарбаты - мерапрыемства будзе безалкагольным.
Sputnik

На чатыры дні беларускі асілак Кірыл Шымко прапануе з'ехаць у кемпінг і радавацца лету і здароваму ладу жыцця. Кірыл кажа, што фактычна на тэрыторыі фестываля на чатыры дні разгорнецца горад забаў, нават цырк шапіто прадставіць праграму. Пра тое, што чакае гасцей, Шымко і іншыя арганізатары фестывалю распавялі ў прэс-цэнтры Sputnik.

"Сярод буйных кампаній запланавана спаборніцтва па перацягванні каната. Будзе лазня, салон, скаладром. Запланавана вялікая колькасць актыўнасцяў: напрыклад, 25 ліпеня прыедзе камісія кнігі рэкордаў Гінэса, якая будзе фіксаваць вынікі каманд па масавым паяданні страў", — распавёў Шымко.

Зразумела, пераяданне — гэта не здаровы лад жыцця, але з'едзеныя калорыі можна будзе спаліць тут жа — на скаладроме або за кіданнем самавара, напоўненага пяском. Такія незвычайныя забавы запланаваны для гасцей.

Арганізацыяй мерапрыемства займаецца больш за 20 чалавек, гэта прафесіяналы сваёй дзейнасці ў звычайным жыцці, якім дэлегаваныя паўнамоцтвы і адказнасць за кожны напрамак.

Фэст адбываецца ўжо ў другі раз. У мінулым годзе фестываль таксама быў безалкагольным, а ўваход на яго — вольным. Сам Шымко лічыць, што аб'ядноўваць людзей павінна гарбата, таму гарбаты з самавара можна выпіць за асобным столікам.

Фестываль будзе праходзіць 26-29 ліпеня. Што яшчэ можна будзе ўбачыць, глядзіце на відэа Sputnik.