Фота

Каля самага сэрца: любімыя брошкі Лізаветы II

Рыхтуючыся да выхаду ў свет, брытанская каралева часта апранае брошкі "са значэннем". Так было і ў дні, калі ў Лондан прыбыў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.
Sputnik
Брытанская каралева Лізавета II — уладальніца найбагацейшай ювелірнай калекцыі ў свеце. З асаблівай любоўю яна адносіцца да сваіх шматлікіх брошак, сярод якіх ёсць фамільныя каралеўскія каштоўнасці, якія дасталіся ў спадчыну, дарагія падарункі ад бацькоў, падданых і сяброў з усяго свету, зробленыя на заказ самымі ўмелымі ювелірамі. Каралева часта дае свае ўпрыгажэнні нявесткам, як кажуць, "панасіць" — на ўрачыстыя мерапрыемствы. Напрыклад, герцагіні кембрыджскай Кэтрын яна дала ў паездку ў Канаду каралеўскую брошку "Кляновы ліст".
Ні адно з'яўленне на публіцы не абыходзіцца без прышпіленай да левага бока сукенкі, да самага сэрца, цудоўнай брошкі. Выбар брошкі часта адлюстроўвае асабістае стаўленне каралевы да госця або падзеі. Ёсць у каралевы і самыя любімыя, якія "выходзяць у свет" часцей за іншых. Якія — глядзіце ў фотастужцы Sputnik.
1 / 20
Каралева Лізавета II звычайна трымаецца строга нейтральна, калі гаворка ідзе пра палітыку, але брошкі, з якімі яна з'яўлялася на публіцы ў дні знаходжання Трампа, намякаюць на асабісты пратэст. У час сустрэчы з прэзідэнтам ЗША каралева з'явілася з жалобнай брошкай, якую яе маці апранала на пахаванне Георга IV, бацькі Лізаветы II.
2 / 20
Але гэта яшчэ не ўсё. У дзень прыезду Трампа ў Лондан на сустрэчу з архібіскупам і мусульманскім святаром каралева надзела кветкавую брошку, падораную ёй Баракам і Мішэль Абама ў 2011 годзе - "самы сентыментальны" прадмет калекцыі каралевы, так як гэта асабісты падарунак Абамы, а не адзін з шматлікіх дзяржаўных дароў ЗША, атрыманых за многія гады. А на наступны дзень прыкалола "Сняжынку Канады" - падарунак з нагоды 150-годдзя Садружнасці з Вялікабрытаніяй.
3 / 20
Сярод самых любімых упрыгажэнняў Лізаветы II - "Брошка сэрца". У цэнтры яе ззяе 18,8-каратны алмаз, які мае форму сэрца, гэта адзін з буйных асколкаў легендарнага алмаза "Кулінан". Лізавета стала ўладальніцай гэтага алмаза ў 1953 годзе, пасля сваёй каранацыі, да гэтага ён належаў англійскай каралеве Марыі Тэкскай.
4 / 20
Самародак быў знойдзены 25 студзеня 1905 года ў Паўднёвай Афрыцы і названы ў гонар уладальніка рудніка Томаса Кулінана. Праз пару гадоў урад англійскай калоніі Трансвааль падарыў алмаз каралю Эдуарду VII у дзень яго нараджэння. Алмаз быў падзелены на 9 буйных і 96 дробных брыльянтаў. Частку з іх можна заўважыць у кароне і скіпетры Брытанскай Імперыі, а другую - ва ўнікальных упрыгажэннях манархаў. Напрыклад, у "Брошцы сэрца".
5 / 20
Гэтая брошка таксама зроблена з асколкаў "Зоркі Афрыкі" - Кулінан III і IV. Верх брошкі прадстаўляе сабой амаль 64-каратны брыльянт квадратнай агранкі, на які як бы падвешаны грушападобны Кулінан III у 94,4 караты. У каралеўскай сям'і гэтую брошку ласкава называюць Granny's Chips.
6 / 20
Брошка "Кулінан VI і VIII" таксама складзена з асколкаў самародка. Адзін з алмазаў - падарунак Эдуарда VII сваёй жонцы, а другі дастаўся каралеве Мэры ад кіраўнікоў Паўднёва-Афрыканскага Саюза.
7 / 20
Яшчэ адна з любімых брошак каралевы. Гэтую жамчужна-дыяментавую брошку каралева Марыя Тэкская атрымала ў спадчыну ад сваёй бабулі, герцагіні кембрыджскай, народжанай прынцэсы Аўгусты Гесэн-Кассельскай. Прынцэса Аўгуста выйшла замуж за прынца Адольфа, герцага Кембрыджскага, сына караля Георга III у 1818 годзе. Іх дачка, прынцэса Марыя Адэлаіда Кембрыджская, пазней герцагіня Тэкская, была маці каралевы Марыі. Калі ў 1953 годзе каралева Марыя памерла, усе свае каштоўнасці яна пакінула ўнучцы - Лізавеце II.
8 / 20
Самыя любімыя брошкі Лізаветы - падораныя бацькамі.
9 / 20
Брошка "Кветкавы кошык" была падораная Лізавеце яе бацькамі ў лістападзе 1948 года ў гонар нараджэння першынца - прынца Чарльза. Кветкавы кошык інкруставаны дыяментамі, сапфірамі, ізумрудамі і рубінамі.
10 / 20
Гэтыя дзве парныя брошкі - аквамарынавыя кліпсы - стылізаваныя пад літару "W", з якой пачынаецца прозвішча каралеўскай сям'і, - Windsor. Лізавета і Георг VI уручылі іх сваёй дачцэ на яе 18-годдзе ў 1944 годзе.
11 / 20
У калекцыі Лізаветы мноства дыяментавых бантоў. Вось адзін з іх: брошка-бант каралевы Вікторыі.
Калекцыя асабістых каштоўнасцяў каралевы значна павялічылася пасля смерці яе маці. На самой справе Каралева-маці адпісвала свае найкаштоўнейшыя ўпрыгажэнні ўнуку - прынцу Чарльзу, аднак ён не змог заплаціць велізарны падатак на спадчыну, і тады гэта зрабіла Лізавета II.
12 / 20
Брошка "Жамчужная ракавіна" была зроблена ў 1919 годзе. Белае золата, брыльянты, жэмчуг. Дызайн лорда Курто, брошка выканана фірмай Goldsmiths & Silversmiths Co. Ltd. Сястра лорда Курто, Уінфрэд Хоуп, пакінула яго каралеве-маці ў 1944 годзе "як знак павагі і глыбокага захаплення". Гэтая брошка была адной з самых любімых у каралевы-маці. У 2002 годзе, пасля яе смерці, упрыгажэнне атрымала ў спадчыну Лізавета II.
13 / 20
Рубінавая брошка каралевы Вікторыі (1984 год) змяшчае акрамя брыльянтаў два вельмі буйныя рэдкія рубіны, авальнай і кропляпадобнай формы. Брошка з'яўляецца часткай рубінавай парюры, любімага ўпрыгажэння каралевы-маці. Лізавета II ўпершыню надзела брошку на Каралеўскія скачкі 2015 года.
14 / 20
Нябеснага колеру сапфір і тузін брыльянтаў вакол яго - гэта сапфіравая брошка прынца Альберта. Лізавета любіць апранаць яе на палітычныя сустрэчы і ўрачыстыя мерапрыемствы. Гэтую цудоўную брошку паднёс сваёй каханай Вікторыі прынц Альберт за дзень да іх вяселля. А Лізавета II стала яе ўладальніцай адразу пасля сваёй каранацыі ў 1953 годзе.
15 / 20
Брошка "Сапфіравая Хрызантэма" - адна з першых брошак у калекцыі Лізаветы II. Алмазныя пялёсткі атачаюць сапфіравую сярэдзіну кветкі, метал - плаціна.
16 / 20
Брошка "Матавы Сланечнік" ці "Залатая Вяргіня". У цэнтры кветкі размешчаны буйны брыльянт, яго атачаюць яшчэ дзевяць больш дробных, якія маюць грушападобную форму. Пялёсткі кветкі зроблены з матавага золата, і на кожным з іх таксама красуецца брыльянт.
17 / 20
З "Зоркай Жардзін" каралеву можна ўбачыць вельмі часта ў апошні час. Зорка з васьмю промнямі з буйным дыяментам у цэнтры інкруставана 66 дыяментамі. Гэта падарунак Лізавеце II ад адной з яе прыдворных дам, лэдзі Жардзін, паднесены каралеве ў 1981 годзе. Для таго, каб зрабіць упрыгажэнне, было выкарыстана 66 брыльянтаў рознай велічыні. Самы буйны размясціўся ў цэнтры брошкі.
18 / 20
Брошкі з жэмчугам каралева любіць асабліва. "Жамчужны трыліснік" - гэта золата, брыльянты, жэмчуг (адна буйная і чатыры жамчужыны мяльчэй). Каралева носіць гэтую брошка з 1980 года, яна пасуе амаль да любога ўбора.
19 / 20
Брыльянтавая брошка "Кляновы ліст" з'явілася ў каралеўскай сям'і ў 1939 годзе. Георг V падарыў каштоўны ліст сваёй жонцы каралеве Марыі з нагоды іх афіцыйнага візіту ў Канаду. Упрыгажэнне, якое атрымала ў спадчыну, Лізавета ўпершыню надзела ў 1951 годзе, таксама падчас свайго першага візіту ў Канаду.
20 / 20
"Брошка Стагоддзе" - таксама адна з самых любімых Лізаветай. Ружа з афарбаванага разнога горнага крышталя ў авальнай рамцы з 100 брыльянтаў створана па замове каралевы Лізаветы II для каралевы-маці як падарунак на 100-гадовы юбілей. Цяпер належыць ёй самой.