МІНСК, 19 ліп — Sputnik. Міністэрства адукацыі Беларусі вызначыла, якія выпускныя экзамены будуць здаваць школьнікі ў 2018/2019 навучальным годзе, адпаведную пастанову ведамства апублікавала ў чацвер.
Міністэрства ўстанавіла пералік вучэбных прадметаў і формы правядзення экзаменаў у наступным навучальным годзе, па якіх будзе праводзіцца выніковая атэстацыя вучняў.
Так, пасля дзевятага класа ўсе школьнікі будуць здаваць экзамены па беларускай і рускай мовах, а таксама матэматыцы. Пасля 11 класаў — матэматыку, замежную мову, гісторыю Беларусі і адну з дзяржаўных моў.
Рабяты, у якіх навучанне ідзе на мовах нацыянальных меншасцяў (польскай або літоўскай), будуць дадаткова здаваць гэтыя мовы і пасля дзевятага, і пасля адзінаццатага класа.
Акрамя таго, выпускнікі школ і гімназій, якія маюць статус каледжа мастацтваў, будуць здаваць выпускны экзамен па адным з творчых прадметаў (на выбар).