Зміцер Вайцюшкевіч вядомы сваімі канцэптуальнымі праграмамі па творчасці беларускіх паэтаў. Але цікава тое, што другім яго сольным дыскам стаў альбом песень, напісаных на вершы Уладзіміра Маякоўскага, якому ў гэтым годзе спаўняецца 125 гадоў. І цікавасць да творчасці вялікага паэта ў выканаўцы ўзнікла, аказваецца, далёка не толькі дзякуючы школьнай праграме
"Па-першае, мы нарадзіліся амаль у адзін дзень — у яго дзень нараджэння 19 ліпеня, у мяне 20. Па-другое, мне Адам Глобус расказваў, што дзед Маякоўскага быў лесніком у Белавежскай пушчы. І калі займацца даследаваннем суседніх культур, то руская культура, савецкая паэтычная культура ў шырокім сэнсе звязана з Уладзімірам Маякоўскім. І Еўтушэнка, і Высоцкі, і Вазнясенскі — цэлая эпоха, прычым адна з найлепшых", — лічыць Вайцюшкевіч.
Зміцер Вайцюшкевіч рыхтуе новую праграму па творчасці Маякоўскага, а таксама новы альбом. У ім будуць і песні на арыгінальныя творы, будуць пераклады на беларускую мову, будуць па-новаму выкананыя песні з першай пласцінкі.
Да суразмоўцы Sputnik буйную музычную праграму па творах Маякоўскага з беларускіх артыстаў ствараў толькі ансамбль "Песняры".
Гутарку з Зміцерам Вайцюшкевічам слухайце ў аўдыёзапісе радыё Sputnik Беларусь.