Фота

Неба, жыта, дзяўчаты: фотападборка беларускіх прыгажунь

Пакуль гарадскія прыгажуні робяць чарговае сэлфі для Instagram, вясковыя – пякуць хлеб і вяжуць снапы ў полі. Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як выглядае сапраўднае беларускае хараство.
Sputnik
"Беларускія жанчыны — неўміручая краса", — казаў паэт Алесь Звонак, і не пагадзіцца з ім нельга.
Беларускі, як і астатнія славянкі, славяцца па ўсім свеце сваёй натуральнай прыгажосцю. Шмат стагоддзяў яны натхняюць мужчын на подзвігі сваёй пяшчотай, дабратой і шчырасцю. Не змог прайсці міма і беларускі фатограф Альфрэд Мікус. Падчас святкавання Пятровіцы на Любаншчыне ён "злавіў" у аб'ектыў шмат сапраўдных прыгажунь.
Глядзіце фотастужку Sputnik і натхняйцеся кактэйлем з хараства, сонца і яскравых народных строяў.
Чытайце таксама: 
1 / 15
Беларускія жанчыны, як і астатнія славянкі, славяцца сваёй натуральнай прыгажосцю.
2 / 15
Яны шмат стагоддзяў натхняюць мужчын на подзівігі.
3 / 15
Паэты і пісьменнікі, мастакі і скульптары, музыкі і танцоры прысвячаюць беларускім жанчынам свае творчыя парывы.
4 / 15
Нават прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка неаднаразова казаў, што "беларускія жанчыны - самыя лепшыя і самыя прыгожыя". Па яго словах, яны "спалучаюць у сабе моц характара і незвычайную жаноцкасць".
5 / 15
"Беларускія жанчыны – неўміручая краса", - казаў паэт Алесь Звонак.
6 / 15
Натхніўся беларускімі жанчынамі і фатограф Альфрэд Мікус.
7 / 15
Ён "злавіў" у аб'ектыў шмат сапраўдных прыгажунь падчас святкавання Пятровіцы на Любаншчыне.
8 / 15
Свята прайшло адразу ў трох вёсках - Пласток, Жораўкі і Шыпіловічы.
9 / 15
Дзяўчаты спявалі і вадзілі карагоды...
10 / 15
...плялі вянкі і жалі жыта.
11 / 15
Беларускія жанчыны выглядаюць прыгожа падчас адпачынку і працы.
12 / 15
Яны захапляюць сваёй шчырасцю і непасрэднасцю...
13 / 15
...маюць добрае пачуццё гумару
14 / 15
... і пачуццё прыгожага.
15 / 15
Беларускія жанчыны цудоўныя ва ўсіх узростах.