МІНСК, 20 ліп — Sputnik. Экіпажы беларускай каманды "МАЗ-СПОРТаўта" прайшлі ўсе праверкі перад стартам міжнароднага ралі-рэйду "Шаўковы шлях", паведамілі Sputnik у прэс-службе "чырвоных зуброў".
Урачыстае адкрыццё "Шаўковага шляху 2018" адбудзецца сёння ў 20:00 у Астрахані. Першая частка ралі пачнецца ў суботу з пралогу і завершыцца 27 ліпеня на Чырвонай плошчы ў Маскве. Другая частка, якая пройдзе па тэрыторыі Кітая, запланавана на верасень.
"Спартыўная каманда "МАЗ-СПОРТаўта" паспяхова прайшла тэхнічныя і адміністрацыйныя праверкі, усе чатыры экіпажы дапушчаныя да старту міжнароднага ралі "Шаўковы шлях 2018", — распавялі ў камандзе
Беларусы ўпершыню вырашылі выставіць на гонку чатыры экіпажы.
Напярэдадні адбыўся непрыемны інцыдэнт — загарэўся пазадарожнік расійскай каманды. На дапамогу расіянам прыйшлі беларускія гоншчыкі — патушыць машыну вогнетушыцелямі не атрымалася, таму пазадарожнік падчапілі да МАЗа і зацягнулі ў балота. Потым выцягваць прыйшлося як патушаную машыну, так і МАЗаўскі каміён.