БАТЭ даведаўся, хто можа стаць яго супернікам па 3-м раўндзе кваліфікацыі ЛЧ

У гэтую сераду барысаўчане на сваім полі прымуць фінскі ХІК, гульня ў адказ адбудзецца 1 жніўня ў Хельсінкі.
Sputnik

МІНСК, 23 ліп — Sputnik. Барысаўскі футбольны клуб БАТЭ даведаўся, хто можа стаць яго супернікам па трэцім кваліфікацыйным раўндзе Лігі чэмпіёнаў УЕФА, паведамілі ў прэс-службе "жоўта-сініх".

БАТЭ з цяжкасцю выйшаў у 1/8 фіналу Кубка Беларусі

У сераду, 25 ліпеня, на "Барысаў-Арэне" БАТЭ прыме ў гасцях фінскі ХІК у рамках другога раўнда кваліфікацыі ЛЧ. Стартавы свісток прагучыць а 20:00. Сустрэча ў адказ пройдзе ў Хельсінкі 1 жніўня.

Сёння ў штаб-кватэры УЕФА ў швейцарскім Ньёне адбылося лёсаванне трэцяга раўнду "кваліфая" турніру. Калі "жоўта-сінія" справяцца з ХІКам, то наступным супернікам падапечных Аляксея Багі будзе пераможца пары "Кукесі" (Албанія) — "Карабах" (Азербайджан).

Паядынкі трэцяга кваліфікацыйнага раўнда ЛЧ адбудуцца 7-8 і 14 жніўня.

Калі ж БАТЭ прайграе ХІКу, то барысаўчане выступяць у трэцім раўндзе кваліфікацыі Лігі Еўропы супраць "Алімпіі" са Славеніі або паўночнаірландскага "Крузейдэрса".