Дзве беларускі прымуць удзел у конкурсе прыгажосці "Міс СНД 2018"

За перамогу ў конкурсе будуць змагацца адразу дзве беларускі - Ганна Панамарова і Вікторыя Лаўрэнка.
Sputnik

МІНСК, 23 ліп — Sputnik. Дзве беларускія прыгажуні прымуць удзел у фінале конкурсу прыгажосці "Міс СНД 2018", які адбудзецца ў Астане ўжо 27 ліпеня.

Конкурс "Міс СНД" пройдзе ўжо ў 22-ы раз, пры гэтым упершыню — у Казахстане. За званне галоўнай прыгажуні Садружнасці будуць змагацца 19 дзяўчат з дзесяці краін.

Беларусь на конкурсе прыгажосці прадстаўляюць адразу дзве прыгажуні — 25-гадовая Вікторыя Лаўрэнка і 20-гадовая Ганна Панамарова. Яны, як і іншыя удзельніцы агляду, ужо прыехалі ў Астану і знаёмяцца з горадам, які святкуе сваё дваццацігоддзе.

Фінал конкурсу "Міс СНД 2018" пройдзе 27 ліпеня. Пераможца конкурсу атрымае не толькі славу і карону галоўнай прыгажуні, але і грашовы прыз — парадку 30 тысяч долараў у эквіваленце.

Пераможцай "Міс СНД-2017" з'яўляецца Шушан Ерыцян з Арменіі — яна абыйшла іншых удзельніц агляду ў фінале шоу, якое адбылося мінулым летам у Ерэване.