МІНСК, 23 ліп — Sputnik. Пасяджэнне камітэта Савета Федэрацыі па міжнародных справах, на якім была падтрымана кандыдатура Міхаіла Бабіча на пасаду пасла Расіі ў Беларусі, прайшло ў панядзелак, перадае РІА "Новости" са спасылкай на крыніцу ў савеце.
"Разгледзелі і падтрымалі (кандыдатуру Бабіча — Sputnik)", — цытуе агенцтва словы крыніцы.
Адзначаецца, што сам Бабіч прысутнічаў на паседжанні камітэта.
Раней агенцтва са спасылкай на крыніцу паведамляла, што Бабічу, які з'яўляецца паўпрадам прэзідэнта ў Прыволжскай федэральнай акрузе, застаюцца апошнія фармальнасці перад зменай краіны знаходжання. 20 ліпеня кандыдатуру прэтэндэнта на пасаду пасла ўхваліў камітэт Дзярждумы.
Прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз 13 ліпеня заяўляў, што запыт на прызначэнне новага расійскага пасла ў Мінск пакуль не паступаў.
Пасольства Расіі ў Беларусі на дадзены момант узначальвае Аляксандр Сурыкаў. На гэтай пасадзе дыпламат знаходзіцца з 2006 года, і апошнім часам СМІ ўсё часцей гавораць аб яго адстаўцы.