Фота

"Наш Грунвальд 2018": самыя яркія эмоцыі фестывалю

Sputnik

Ужо дзесяць гадоў запар фестываль гістарычнай рэканструкцыі "Наш Грунвальд" праходзіць у музейным комплексе "Дудуткі". Арганізатары фестывалю, экстрым-тэатр "Берсерк", у чарговы раз парадавалі шматлікіх гасцей цікавымі актыўнасцямі. Тут можна было паназіраць за рыцарскімі баямі, пагуляць па гораду майстроў i сапраўднаму сярэднявечнаму лагеру, паслухаць музыку і, нарэшце, проста добра адпачыць на прыродзе.

Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як біліся рыцары і весяліліся госці фестывалю.

1 / 23
Да пачатку "Бітвы Двароў" рыцары і дамы выйшлі пакрасавацца перад шматлікімі гледачамі.
2 / 23
"Deus vult", - сказаў святар, калі благаславіў удзельнікаў на бітву, на што вядучы адзначыў, што ён відавочна аддае перавагу Тэўтонскаму ордэну.
3 / 23
Суровыя шатландскія горцы моляцца перад сваёй уласнай бітвай - бо ніколі не вядома, хто застанецца ў жывых.
4 / 23
Дэвіз гэтага рыцара, напэўна, "Забіць усіх чалавекаў".
5 / 23
Бітва часам нагадвае танец, а падвойная агароджа абараняе гледачоў ад закаваных у латы рыцараў, якія ў запалу бойкі могуць не разлічыць амплітуду піруэта.
6 / 23
Шматлікія госці фестывалю прыехалі паглядзець на рэканструкцыю бітваў сем'ямі.
7 / 23
Сонца паліла няшчадна, але ніхто з рыцараў у цяжкім абмундзіраванні не скардзіўся.
8 / 23
Рыцары, якія загінулі, карысталіся перадышкаю або назіралі за таварышчамі, якія працягвалі бой.
9 / 23
У перапынку паміж бітвамі можна было наведаць горад майстроў, іншых паглядзець і сябе паказаць.
10 / 23
Кацялкі і патэльні нібы чакаюць, калі іх апрабуюць на вогнішчы.
11 / 23
Рамеснікі прывезлі на фестываль мноства цікавых вырабаў.
12 / 23
Нават лялькі ў гэты дзень зрабіліся рыцарамі.
13 / 23
Знатныя дамы хаваюцца ад спёкі ў цені.
14 / 23
А побач дзяўчыны танчаць - нават музыка не патрэбная, бо можна самім спяваць.
15 / 23
Рыцар рыхтуецца да выезду: менавіта так у цяжкім даспеху прыходзіцца садзіцца на каня.
16 / 23
Агляд у шлемаў вельмі вузкі, але так трэба, каб выпадковая страла не трапіла ў твар.
17 / 23
Рыцары размінаюцца перад маштабнай рэканструкцыяй бітвы.
18 / 23
Піка - страшная зброя супраць вершніка.
19 / 23
Кананір старанна цэліцца, наводзячы гармату.
20 / 23
Пяхота натапырылася пікамі - коннікам не наблізіцца.
21 / 23
Абложаныя з усмешкамі сустракаюць ворага - мабыць, зачакаліся.
22 / 23
Лучнікі перабягалі з месца на месца і абсыпалі пяхоту градам стрэл.
23 / 23
Пасля бітвы рыцары адправіліся пажынаць заслужаную славу - было шмат жадаючых сфатаграфавацца на памяць.