Новыя ўмовы для замацавання кадраў у вёсцы з'явіліся ў Беларусі

Беларусы змогуць купляць займаныя імі жылыя памяшканні ў СВК і ў арганізацый ЖКГ, якія атрымалі іх пры рэалізацыі ўказаў па фінансавым аздараўленні сельгаспрадпрыемстваў.
Sputnik

МІНСК, 23 ліп — Sputnik. Сельскія жыхары могуць купляць у арганізацый ЖКГ жыллё, атрыманае пры рэалізацыі ўказаў па фінансавым аздараўленні сельгаспрадпрыемстваў, паведамілі ў прэс-службе прэзідэнта Беларусі.

Дадатковыя ўмовы для замацавання кадраў у вёсцы прадугледжаны ўказам №287 "Аб продажы жылых дамоў (кватэр) у сельскай мясцовасці", які падпісаў прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.

Згодна з дакументам цяпер грамадзяне маюць права купляць займаныя імі жылыя памяшканні ў арганізацый жыллёва-камунальнай гаспадаркі, якія атрымалі іх пры рэалізацыі ўказаў па фінансавым аздараўленні сельгаспрадпрыемстваў.

Адзначаецца таксама, што дакумент вызваляе прадпрыемствы ад падаткаў пры правядзенні аперацый па перакладзе на адпаведныя райвыканкамы доўгу па льготных крэдытах, атрыманых на будаўніцтва, рэканструкцыю і набыццё жылых дамоў ці кватэр.

Стратныя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы праходзяць працэдуру фінансавага аздараўлення ў адпаведнасці з нормамі, якія замацаваны ў прэзідэнцкім указе "Аб мерах па фінансаваму аздараўленню сельскагаспадарчых арганізацый".