Сасновіч схуднела на два кілаграмы на турніры ў Маскве

Беларусцы спатрэбілася менш за гадзіну, каб прабіцца ў 1/8 фіналу Moscow River Cup.
Sputnik

МІНСК, 23 ліп — Sputnik. Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч прызналася, што схуднела на два кілаграмы на турніры Moscow River Cup.

У панядзелак Сасновіч з перамогі стартавала на турніры ў Маскве — перамагла ў першым крузе спаборніцтваў шведку Юхан Ларрсон — 6:1, 6:3. Суперніцы правялі на корце 55 хвілін.

"Адчувала сябе добра, на корце атрымлівалася тое, што планавала. Я вельмі задаволеная сённяшняй гульнёй, згуляць лепш супраць гэтай суперніцы было і нельга. Гэта прыстойны турнір, выйграць можа кожны, таму што склад вельмі шчыльны, сюды прыехалі добрыя гульцы", — сказала Сасновіч.

Беларуска прызналася, што не супраць выйграць турнір, арганізатары якога, па словах Сасновіч, вельмі пастараліся.

"Нас выдатна сустрэлі, з транспартам няма праблем, гуляем у прыгожым месцы. Усе выдатна. Толькі мне не вельмі падабаецца, што тут вельмі вільготна, з-за гэтага я страціла два кілаграмы", — дадала тэнісістка.

Наступнай саперніцай Сасновіч будзе расіянка Яўгенія Радзівонава ці пераможца кваліфікацыі.

Moscow River Cup праводзіцца ўпершыню. Турнір праходзіць з 23 па 29 ліпеня на грунтавых кортах Нацыянальнага тэніснага цэнтра імя Хуана Антоніа Самаранча. Прызавы фонд — звыш 625 тысяч долараў. Пераможца атрымае 163 тысячы.