Мінск трапіў у топ-3 гарадоў СНД, папулярных у расійскіх турыстаў

Часцей за Мінск, расійскія турысты ў гэтым сезоне выбіраюцца толькі ў Баку, на трэцім месцы па папулярнасці апынуўся Алматы.
Sputnik

МІНСК, 24 ліп — Sputnik. Мінск трапіў у топ-3 самых папулярных гарадоў СНД, якія выбіраюць для падарожжаў гэтым летам грамадзяне Расіі, паведамляе аналітычнае агенцтва "ТурСтат".

Рэйтынг быў складзены па выніках аналізу турпаездак расіян. У выніку тройка напрамкаў-лідэраў выглядае наступным чынам: Баку, Мінск і Алматы. Прычым казахскі Алматы стаў адзіным горадам у рэйтынгу, які не з'яўляецца сталіцай. Астана па палярнасці ў расіян-падарожнікаў апынулася на пятым месцы, саступіўшы яшчэ армянскаму Ерэвану.

Аналітыкі "ТурСтат" таксама падлічылі, што ў сярэднім турысты праводзяць у гарадах СНД 2 дні, а затым едуць на адзін з курортаў, размешчаных у гэтай краіне. У Беларусі найбольш запатрабаваным месцам адпачынку сярод расіян апынулася возера Нарач. Лідэр рэйтынгу, азербайджанскі Баку, можа спакусіць гасцей яшчэ і адпачынкам на Каспійскім моры.

Таксама падлічана, што ў сярэднім расійскія турысты выдаткоўваюць на адпачынак у гарадах і курортах краін СНД ад $50 да $100 у суткі. Гэтыя грошы ідуць на пражыванне і харчаванне.