МІНСК, 24 ліп — Sputnik. Штармавое папярэджанне аб'яўлена на аўторак 24 ліпеня Рэспубліканскім цэнтрам па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Моцныя дажджы ідуць у рэспубліцы ўжо другі тыдзень: месцамі ў краіне выпала да 80% месячнай нормы ападкаў. З-за ліўняў адбываюцца падтапленні, ліквідаваць якія прыходзіцца не толькі камунальным службам, але і МНС.
"У дзённы час у аўторак на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца навальніцы, месцамі моцныя ліўні", — сказалі ў Гідрамеце.
Там таксама паведамілі, што пры навальніцах вецер будзе ўзмацняцца да шквалістага: яго парывы могуць дасягаць хуткасці 15-20 метраў за секунду.
У сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я па краіне зноў быў абвешчаны аранжавы (перадапошні) узровень небяспекі.
Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўляецца ў Беларусі ў выпадку, калі ўмовы надвор'я могуць прадстаўляць рэальную пагрозу, негатыўна ўплываць на сацыяльна-эканамічную дзейнасць і прыводзіць да значнага матэрыяльнага ўрону, а таксама магчымых ахвяраў сярод насельніцтва.