Дзень памяці Уладзіміра Высоцкага адзначаюць 25 ліпеня ва ўсім свеце

Менавіта ў гэты дзень у 1980 годзе паэт, аўтар-выканаўца песень, акцёр тэатра і кіно пайшоў з жыцця, ён пахаваны на Ваганькаўскіх могілках у Маскве.
Sputnik

МІНСК, 25 ліп — Sputnik. Дзень памяці легендарнага паэта-песенніка і акцёра Уладзіміра Высоцкага адзначаюць у сераду ва ўсім свеце, паведамляе карэспандэнт Sputnik.

Граффити, посвященное Владимиру Высоцкому, в Екатеринбурге

Ён сышоў з жыцця 25 ліпеня 1980 года. Кожны год у гэтую сумную дату прыхільнікі, блізкія і родныя савецкага паэта-песенніка і акцёра з цеплынёй успамінаюць яго творчасць, нясуць кветкі да шматлікіх помнікаў, размешчаных у розных гарадах свету, у тым ліку ў беларускім Наваградку. У гэты дзень праводзяцца розныя творчыя мерапрыемствы, прысвечаныя яго памяці.

Накануне у небоскреба "Высоцкий" в Екатеринбурге состоялось открытие скульптурной композиции, посвященной песням В. Высоцкого

Уладзімір Высоцкі нарадзіўся 25 студзеня 1938 года ў Маскве. Ён скончыў школу-студыю МХАТ і паспяхова выступаў на сцэне Маскоўскага драматычнага тэатра імя А. С. Пушкіна і Тэатра на Таганцы. Акрамя таго, ён рэалізаваўся як акцёр кіно: карціны з яго ўдзелам да гэтага часу карыстаюцца папулярнасцю. Аднак сам Высоцкі ў першую чаргу лічыў сябе паэтам-песеннікам.

Интерьер номера в гостинице в Новогрудке, где останавливался Высоцкий

У якасці акцёра і паэта-песенніка Высоцкі не раз супрацоўнічаў з кінастудыяй "Беларусьфільм", а ў Навагрудскім раёне, дзе ён бываў на здымках карціны "Сыны ідуць у бой", да гэтага часу з трапятаннем успамінаюць пра яго візіт і робяць усё, каб захаваць памяць пра яго.