Радыё

Анісім: у дзяцінстве большасць нашых грамадзян чула беларускую мову

Старшыня Таварыства беларускай мовы, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Беларусі Алена Анісім распавяла радыё Sputnik Беларусь аб апублікаваным нядаўна звароце да грамадзян ад арганізацыі, якую яна ўзначальвае, у сувязі з будучым у 2019 годзе перапісам насельніцтва.
Sputnik
Анисим: в детстве большинство наших граждан слышало белорусский язык

Сакратарыят Таварыства беларускай мовы ("Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны") і яго старшыня, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Алена Анісім апублікавалі на сваіх рэсурсах зварот да грамадзян нашай краіны у сувязі з перапісам насельніцтва, прызначаным на 2019 год.

У звароце прапануецца незалежна ад рэлігійных ці палітычных поглядаў, а таксама нацыянальнай прыналежнасці падчас перапісу размаўляць з перапісчыкамі па-беларуску, апытальныя лісты запаўняць па-беларуску і, адпаведна, у якасці першай мовы ўказваць беларускую.

"Мы хочам прыцягнуць увагу людзей, каб яны не саромеліся ўказваць роднай мовай беларускую, каб не паддаваліся на хітрыкі перапісчыкаў, якія прапануюць запоўніць бланк па-руску — наколькі я ведаю, адпаведныя дакументы на беларускай ёсць. І мы лічым, што для большасці грамадзян Рэспублікі Беларусь роднай мовай з'яўляецца беларуская", — сказала Анісім.

Па дадзеных статыстыкі, з моманту апошняга перапісу насельніцтва колькасць людзей, якія ўказалі сябе беларусамі, не паменшылася. Суразмоўніца Sputnik не лічыць, што ў падобным выпадку можа быць парушана права выбару грамадзян. Паколькі вялікая верагоднасць, што на самой справе большасць нашых грамадзян чула беларускую мову з самага ранняга дзяцінства.

Каментар дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Алены Анісім слухайце ў аўдыёзапісе радыё Sputnik Беларусь.