МІНСК, 25 ліп — Sputnik. Сіноптыкі працягнулі рэжым штармавога папярэджання і на чацвер, прычына — у вельмі няўстойлівым надвор'і, паведамілі ў Белгідрамеце.
Днём 26 ліпеня на большай частцы тэрыторыі краіны абяцаюць навальніцы, па паўднёвым усходзе Беларусі пройдуць моцныя ліўні. Навальніцу чакаюць і ў Мінску.
Такое — цёплае і няўстойлівае — надвор'е ў бліжэйшыя дні будзе вызначаць паветраная маса, якая паступае з тэрыторыі Украіны. Тэмпература паветра ў чацвер застанецца ад +15 да +20°С ноччу і раніцай да +24..+30°С у другой палове дня. Атмасферны ціск будзе слаба расці.
У пятніцу таксама будзе дажджліва, кароткачасовыя ападкі прагназуюцца на большай частцы тэрыторыі краіны. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы, якія будуць суправаджацца парывістым ветрам. Тэмпература паветра складзе ноччу +15..+20°С, днём +25..+30°С. Па паўднёвым усходзе паветра можа прагрэцца да +31..+32°С.
У суботу кароткачасовыя дажджы пройдуць месцамі: дажджліва будзе на большай частцы тэрыторый Брэсцкай і Гродзенскай абласцей. Днём у асобных раёнах навальніцы, аднак халадней не стане: тэмпература паветра складзе ад +15..+20°С ноччу да +27..+32°С днём.