МІНСК, 26 ліп — Sputnik. Першая ў гісторыі існавання ў Мінску Палаца Незалежнасці прапанова рукі і сэрца адбылася ў Дзень пажарнай службы, паведамілі ў сераду ў прэс-службе МНС Беларусі.
Прафесійнае свята беларускія ратавальнікі штогод адзначаюць 25 ліпеня: у бягучым годзе ў пажарных рэспублікі юбілей — 165 гадоў з дня заснавання службы.
Як паведамілі ў МНС, у сераду ў Палацы Незалежнасці, які з'яўляецца рэзідэнцыяй прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі, прайшла экскурсія для супрацоўнікаў ведамства і выхаванцаў профільнага ліцэя.
Паводле інфармацыі прэс-службы, падчас экскурсіі нечаканую прапанову рукі і сэрца атрымала працаўніца Астравецкага райаддзела МНС Аксана Карэва.
У МНС асобна падкрэслілі, што гэта першая такая незвычайная падзея ў гісторыі Палаца Незалежнасці.