Радыё

Шымко: "Shimko збірае сяброў" стане сімвалам дружбы і яднання

Беларускі рэкардсмен, пауэрліфцер Кірыл Шымко напярэдадні адкрыцця другога міжнароднага фестывалю здароўя, культуры і сям'і "Shimko збірае сяброў" распавёў Sputnik пра тое, што чакае гасцей на працягу чатырох дзён на свежым паветры пад Мінскам.
Sputnik
Шимко: "Shimko собирает друзей" станет символом дружбы и единения

Ужо ў другі раз на беразе Іслачы пад Мінскам пройдзе незвычайны фестываль здароўя, спорту, культуры і сям'і "Shimko збірае сяброў". Ідэя яго стварэння, як відаць з назвы, належыць знакамітаму рэкардсмену Кнігі рэкордаў Гінеса, пауэрліфцеру Кірылу Шымко. На фестывалі традыцыйна надаецца вялікая ўвага разнастайным відам спорту, але ў гэтым годзе гэта будзе самы сапраўдны горад забаў.

"На фэсце кожны чалавек зможа знайсці сабе па гусце нейкі занятак. Прадстаўнікі Кнігі рэкордаў Гінеса будуць фіксаваць рэкорд на масавае паглынанне самых разнастайных страў — ад 300 да 500 чалавек. Мы арганізуем для буйных кампаній спартыўны цімбілдынг па тыпу французскіх "Вялікіх гонак". Будуць палявыя лазні з масажам, салоны, дзе можна пастрыгчыся, зрабіць татуіроўку. Па сутнасці, гэта выстава адпачынку", — распавёў Шымко.

На фестывалі будзе разгорнуты цырк шапіто, прадугледжана цікавая музычная праграма, авіядром, зона гарбаты, дзе каля сапраўднага самавара за кубкам гарбаты можна будзе з прадстаўнікамі арганізатараў і міжнародных партнёраў фестывалю абмяркоўваць разнастайныя ідэі і праекты. Традыцыйна фестываль безалкагольны, уваход на яго бясплатны.

Фестываль "Shimko збірае сяброў" пройдзе з 26 па 29 ліпеня на беразе Іслачы пад Мінскам. Пачатак мерапрыемстваў фестывалю кожны дзень у 10:00.

Гутарку з Кірылам Шымко слухайце ў аўдыёзапісе радыё Sputnik Беларусь.